Ансамблю песні і танца ”Медуніца“ Магілёўскай абласной філармоніі па выніках 2014 года прысуджана спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Калектыў ушанаваны за значны ўклад у захаванне і развіццё традыцыйнай беларускай музычнай культуры, актыўную канцэртную дзейнасць.
Нагадаем, народны ансамбль “Медуніца” быў першым на Магілёўшчыне калектывам, якому ў 2003 годзе было прысвоена званне “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”. Творчы шлях “Медуніцы” адзначаны ўдзелам і перамогамі ў шматлікіх конкурсах і фестывалях, у тым ліку рэспубліканскіх і міжнародных.
Юльян ІГНАТОВІЧ.