У МДУ імя А. Куляшова селета зменшыцца колькасць факультэтаў — чатыры факультэты аб’яднаюць у два новыя. Замест фізіка-матэматычнага, прыродазнаўства, гістарычнага і славянскай філалогіі будзе два: матэматыкі і прыродазнаўства і гісторыка-філалагічны.
Па словах прарэктара ўніверсітэта па вучэбнай рабоце Мікалая Бузука, на гэткі крок у навучальнай установе пайшлі з-за змяншэння колькасці студэнтаў. З гэтай прычыны не абыдзецца і без скарачэння выкладчыкаў — прыкладна 50 штатных ставак.
Юльян ІГНАТОВІЧ.