Выстава сучаснага мастацтва “Avant-gARTe

Выстава сучаснага мастацтва “Avant-gARTe. Ад квадрата да аб’екта” пачне працаваць у Выставачнай зале УК “Музей гісторыі Магілёва” з 2 кастрычніка. Адкрыццё ў 17.00. Выстава была створана Музеем сучаснага выяўленчага мастацтва (г. Мінск) і аб’яднала ў адзінай прасторы творчую садружнасць беларускіх мастакоў-авангардыстаў розных пакаленняў і эпох — ад 1980-х да 2010-х гадоў.

«Авангард» — адна з найбольш значных з’яў не толькі ў выяўленчым мастацтве, але і ў музыцы, тэатры, кінематографе. Адкрыты для эксперыментаў, ён пашырае межы культуры, змяняючы ўжо сфарміраваны вобраз прасторы і часу і сцвярджаючы яго новае бачанне. У аснове авангарднага імпульсу — рэзкая змена парадыгмы быцця…” — адзначае куратар выставы, кіраўнік Цэнтра сучасных мастацтваў Наталля Шаранговіч.

Выстава будзе дзейнічаць на працягу месяца, да 2 лістапада, з 11 да 19 гадзін, выхадныя — панядзелак і аўторак.