Вучні 8 “Б” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №17 г

Вучні 8 “Б” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №17 г. Магілёва” разам з класным кіраўніком Шулерман Г.М. і настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Ракіцкай А.А. наведалі Магілёўскі драматычны тэатр, дзе адбылася прэм’ера спектакля “Таямніца старой ратушы”.

Наогул, жанр фэнтэзі – адзін з найбольш распаўсюджаных сёння.

Гісторыя, якая лягла ў аснову спектакля, не новая. У ёй пераплятаюцца каханне і помста, сяброўства і здрада, барацьба за ўладу і жаданне свабоды, а дабро змагаецца са злом.

У аснове сюжэта ляжыць гісторыя пра сярэднявечны горад. Аднак ён не належыць мясцовым жыхарам, а захоплены цёмнымі прывідамі. Каб іх перамагчы, гараджанам неабходна аб’яднацца. Захапляльны сюжэт, фантастычныя вобразы, сярэднявечны каларыт, востры сацыяльны падтэкст і чарадзейства не могуць пакінуць гледачоў абыякавымі.

Дзецям вельмі спадабаўся спектакль, яны былі захоплены цікавым сюжэтам, доўгі час абмяркоўвалі яго паміж сабой і дзяліліся сваімі ўражаннямі.