У вокнах Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя К.Маркса (вул

У вокнах Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя К.Маркса (вул. Першамайская, 30) з’явілася новая экспазіцыя: выстава ручнікоў магілёўскага майстра Тамары Кірылаўны ГРОЕРАВАЙ «Старадаўнія сімвалы шчасця, або Мова беларускага арнаменту» (ў рамках творчага праекта «Арт-окно как объект культурного пространства библиотеки»).

Ручнік — гэта адзін з нешматлікіх атрыбутаў з мінулага, які існуе і зараз: ім ўпрыгожваюць куты з абразамі; выкарыстоўваюць пры хрышчэнні і шлюбе; сустракаюць ганаровых гасцей.
Ручнік лічыўся «тварам» хатняй гаспадыні: чым больш было іх у доме і чым яны прыгажэйшыя, тым лепшым было меркаванне аб гаспадарчых здольнасцях жанчыны і яе дачок.

На выставе, якая будзе дэманстравацца да 4 кастрычніка,  прадстаўлены 11 ручнікоў ручной работы.

Тамара Гроерава цікавілася ручнікамі з юнацтва. Спачатку вышывала для сябе, потым для знаёмых. Яна мае дыплом II ступені Міжнароднага конкурсу ў г. Віцебску, прымеркаванага да Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар». Старшынёй гэтага конкурсу быў Ігар Лучанок. Ён высока ацаніў мастацкую каштоўнасць яе работ, і Тамара Кірылаўна падарыла яму адну з іх.

Таксама майстар мае дыплом I ступені абласнога конкурсу ў г. Магілёве.

Яркім дадаткам выставы сталі выразаныя статуэткі разьбы па дрэве, прадстаўленыя навучэнцамі аб’яднання «Захапленне» пад кіраўніцтвам Мікалая Аляксандравіча АБДРАШЫТАВА Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «АГАТ» г. Магілёва, і кнігі з фонда цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя К.Маркса.