У аўторак, 26 мая, футбалісткі магілёўскай “Надзеі-Днепр” у хатнім матчы чэмпіянату краіны

У аўторак, 26 мая, футбалісткі магілёўскай “Надзеі-Днепр” у хатнім матчы чэмпіянату краіны ў абласным супрацьястаянні перейгралі бабруйскую “Бабруйчанку” з лікам 2:1. Першая палова гульні шматлікіх заўзятараў, што сабраліся на стадыёне Магілёўскай гарадской СДЮШАР №7, галамі не пацешыла. А вось пался перапынку на гол Аксаны Драноўскай “Бабруйчанка” праз 7 хвілін адказала трапным стрэлам. Вызначылася Вольга Аніскоўцава.

У апошнія імгненні матча Вольга Мелканянц са штрафного вырашыла пацэліць у верхні вугал варот саперніка і не прамахнулася. “Надзея-Днепр” скончыла першы чвэрць чэмпіянатнай дыстанцыі на трэцім месцы турнірнай табліцы.