На зямлі беларускай не знайсці, мабыць, ні адной сям’і, дзе б не ведалі ці не чыталі кніг Івана Пятровіча Шамякіна. Яго кнігі выходзілі мільённымі тыражамі, перакладаліся на многія мовы свету, ператвараліся ў сцэнары кінафільмаў і тэатральных пастановак. Ён сам стаў не толькі народным пісьменнікам Беларусі, але і сапраўды класікам нацыянальнай літаратуры ХХ стагоддзя.
Бібліятэка-філіял №2 імя Івана Шамякіна запрашае ўсіх жадаючы хпрыняць удзел у відэачэмпіянаце па чытанню “ПРАЧЫТАЙ, КАБ Я ЦЯБЕ ЎБАЧЫЎ”. Гэта спаборніцтва па мастацкаму чытанню ўслых урыўкаў з твораў беларускага пісьменніка Івана Шамякіна на беларускай мове і запісаных на відэа. Чэмпіянат накіраваны на падтрымку творчай моладзі і прыцягненне ўвагі да беларускай кнігі, да чытання, да роднай мовы, багатай літаратурнай спадчыны.
Тэрміны правядзення чэмпіянату: з 15 кастрычніка 2018 года па 15 студзеня 2019 года.

Пераможцы будуць вызначацца ў тр оху зроставых катэгорыях:
· 6-11 год
· 12-16 год
· 17 і больш год
Каб стаць удзельнікам конкурсу, трэба даслаць запісанына відэачытання ўслых урывакз твора Івана Шамякіна на электронную пошту: mgbf2@mail.ru (бібліятэка-філіал № 2 імя І. Шамякіна).
Каардынатар чэмпіянату: Касатая Ганна Леанідаўна, загадчыца бібліятэкай-філіялам №2 імя Івана Шамякіна.
Кантактны тэлефон: 8(0222) 65-53-66
Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў відэачэмпіянату пройдзе 30 студзеня 2019 года ў бібліятэцы-філіяле № 2 імя Івана Шамякіна (г. Магілёў, вул. Якубоўскага, 23) на свяце, прысвечаным 98-годдзю з дня нараджэння Івана Шамякіна.
Чакаем вашых відэазапісаў!
Ганна Леанідаўна КАСАТАЯ,
загадчыца бібліятэкі.