Представительство Могилевское областное управление Республиканского Центра по оздоровлению и санаторно-курортному лечению населения открывает новую рубрику под названием «Я приехал в санаторий». Представительство обращается ко всем жителям области с предложением прислать свои прозаические и стихотворные произведения на тему пребывания в санаториях Республики Беларусь. Приветствуются и позитивные, и негативные, и серьезные, и юмористические произведения. Рукописи не возвращаются и не рецензируются. Лучшие произведения наших читателей будут опубликованы на страницах газеты. Высылайте их на адрес редакции «Вечернего Могилева» (212030, г. Могилев, ул. Первомайская, д. 89, к. 15) или на наш сайт (e-mail: admin@vecherniy-mogilev.by) с пометкой «В рубрику «Я приехал в санаторий».
А для начала — стихи анонимного автора, уже присланного в адрес представительства. Стихи юмористические, практически народная байка и почти что разросшаяся частушка. Читайте, смейтесь и поделитесь личным опытом пребывания в санатории с нами.
Прыехаў дзед у санаторый, Баляць ногі ў дзядка. Прапісалі дзеду лекі: Гразі, ванны, ЛФК. Зранку дзеда паднімаюць, На зарадку станавісь! Рукі ўгору, ногі шырай, То сагнісь, то разагнісь. Побач з дзедам дзве кабеты, Прыадзетыя ў штаны. Кумпякі ў іх па аршыну, Па паўпуду ў іх жбаны. Паднімаюць ногі ўгору — Аж да пупа, далі Бог, Кабы і дзеду так сказалі, Дык ніколі бы не змог. Поўдзень. Дзеду трэба лекі К нагам хворым прынімаць, У кабіну ён заходзіць — Кажуць вопратку здымаць. Бачыць ён — жанчына ходзіць — Ой, бяда, дый годзе, І каб сорам не прыняць, Дзед трусоў не стаў здымаць.
“Мы, дзядулька, не на пляжы,— — кажу без лішніх слоў, — На канапу гэту ляжаш
На спіну і без трусоў!
”.
Зняў штаны дзед, штось памацаў, Сутуліўся, сам не свой, І, прылегчы на канапу, Інструмент прыкрыў рукой.
» Дзе баліць?«— «Вось там, у калене,
Шчыміць крышачку вышэй«.
“Добра. Дзедка, усё палечым, Ды прымай руку хутчэй.
Гразі ў нас хапае ўволю…
” — Заляпіла ногі ўшчэнт І, схапіўшы гразі болей, Бац! — на дзедаў інструмент. Падхапіўся дзед ад страху, Як заенчыць, закрычыць:
“Што там робіш, расамаха?
У мяне ж нага баліць!”.
Панясло дзядка ў разнос, А сястрычка на стул села І рагоча аж да слёз. Што табе ўсё шуткі-жарты, Бач, як знік, як труп ляжыць І куды ён будзе варты — Дома ж трэба з жонкай жыць.
“Ой, дзядуля, не хвалюйся, Ты па гэтай срамаце, Будзе рада і бабулька,
Ўсё ад гразі падрасце!
”.
“Ну няўжо сапраўды гэтак? Не паверыў бы ніколі, Будзь так ласкава, кабета, Ты падкінь мне гразі болей.
І ў жыцці таго не марыў
”,— Зайграла ў дзеда кроў. За кабетамі прыўдарыў, Бо цяпер ён будзь здароў! А дадому як прыехаў Дык адразу жонцы кажа:
“Стара, у ложак лезь хутчэй!”.
“Што ты, стары, з глузду з’ехаў,
Адчапіся, дуралей!”. Стаў стары да працы споры, Стаў лягчэй на паварот, З таго часу ў санаторый Гатоў ездзіць кожны год. Але штосьці невядома, Чаго жонка ўсё бурчыць. Лепей, кажа, сядзі дома,
Я сама буду лячыць!