У сераду, 1 кастрычніка, у Музеі гісторыі Магілёва (ратуша) адбудзецца ўрачыстае мерапрыемства — “Дзень гарніста”, прысвечанае падвядзенню вы-нікаў конкурса на імя для “механічнага трубача” на балконе ратушы. Падчас мерапрыемства будуць абвешчаны імёны-фіналісты конкурса, з якіх шляхам галасавання будзе выбрана імя для фігуры “механічнага трубача”. Таксама будзе абвешчана пра рэжым штодзённых выхадаў “трубача” з выкананнем гарадской фанфары.
Наведвальнікі змогуць трапіць на экскурсію на вежу Ратушы, дзе ўпершыню будзе прадэманстраваны назіральны бінокль Fujіnon.
Падрыхтаваў
Максім ДАВЫДАЎ.