Касатая Ганна Леанідаўна

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Мова – гэта цэлы свет, поўны прыгажосці, пяшчоты і чараўніцтва. Яна – жывая памяць народа, яго душа, яго здабытак. Да Міжнароднага дня роднай мовы бібліятэка-філіял №2 імя І. Шамякіна наладзіла відэамост «Мова – жывая душа народа» з Санкт-Пецярбургскай дяржаўнай бюджэтнай установай культуры «Межраённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма імя М. Ю. Лермантава» бібліятэкай імя А. С. Грыбаедава.

Кожная нацыя, кожны народ можа нагадаць шмат выдатных прадстаўнікоў літаратуры. Гэтыя вялікія людзі ўнеслі вялікі ўклад у гісторыю развіцця роднай мовы. У Беларусі гэта такія знакамітыя людзі, пра якіх сёння ведаюць усе: Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч, Іван Мележ, Іван Шамякін. У 2016 годзе нашай бібліятэцы былопрысвоена імя народнага пісьменніка Рэспублікі Беларусь Івана Пятровіча Шамякіна. Ведаюць Шамякіна і ў далёкім замежжы. Лепшыя творы пісьменніка перакладзены на балгарскую, сербска-харвацкую, польскую, чэшскую, славацкую, кітайскую, іспанскую, латышскую і іншыя мовы. Таму,у Дзень роднай мовы,удзельнікі анлайн-сустрэчы: выпускнікі і студэнты Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта прачыталі ўрыўкі з твораў Івана Шамякіна на польскай, украінскай, латышскай, грузінскай і інш. мовах.

На працягу 3 месяцаў у бібліятэцы-філіяле №2 імя І. Шамякіна (з 15 кастрычніка 2018 г. па 15 студзеня 2019г.) у рамках творчага праэкта «Іван Шамякін. Талент, непадуладны часу» праходзіў відэачэмпіянат «Прачытай, каб я цябе ўбачыў», галоўнай умовай было чытанне ўрыўкаў з твораў беларускага пісьменніка Івана Шамякіна на беларускай мове. З мноства работ было адабрана 5 лепшых. У гэты святочны дзень пераможцы і іх настаўнікі былі ўзнагароджаны дыпломамі, падзякамі і падарункамі. Удзельнікі мерапрыемства змаглі акунуцца ў чароўны свет нашай роднай беларускай мовы, паслухаць, як гучыць яна ў выкананні пераможцаў відэачэмпіяната.

Тысячы гадоў мова стваралася многімі пакаленнямі нашых продкаў, і кожнае слова ў ёй – нібы іскра чыстага золата! І каб яе не страціць, трэба любіць сваю родную мову так, як мы, усе прысутныя на нашай анлайн-сустрэчы, прысвечанай дню Роднай мовы.

Касатая Ганна Леанідаўна,

загадчыца бібліятэкай-філіялам №2 імя І. Шамякіна.

Равінская С.В.,

загадчыца сектарам дзіцячага чытання бібліятэкі-філіяла №2 імя І. Шамякіна.