3 верасняў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя К. Маркса ў рамках творчага праекта «Арт-окно как объект культурного пространства библиотеки» сярод навучэнцаў бібліятэчнага каледжа імя А.С. Пушкіна адбылася прэзентацыя аконнай выставы аршанскага мастака-графіка Паўла Сідаровіча пад назвай «ЛітаразнаЎства».
Мастак нарадзіўся ў 1979 годзе. Скончыў Аршанскі механіка-тэхналагічны тэхнікум па спецыяльнасці эканаміст. У 2004 годзе пачаў сур’ёзна займацца выяўленчым мастацтвам.
Удзельнік калектыўных, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных выстаў. Вядомы як стваральнік персанальных канцэптуальных праектаў.
Творчая дзейнасць: плакатная графіка, трафарэтны жывапіс, графіка алоўкам, арт-аб’екты.
Выстава-праект «ЛітаразнаЎства» 2015 года прысвечаны беларускаму алфавіту. У аснове – чорна-белая плакатная графіка. Для кожнай літары створана кампазіцыя, у якой мастак выкарыстоўвае прадметы і сімвалы, якія пачынаюцца на гэтую літару. Злучным звяном з’яўляецца сімвал чалавека: Павел Сідаровічжартаўліва назваў яго Хлопчык. Кожны малюнак суправаджаецца тлумачальным надпісам з ужываннем слоў, якія выкарыстоўваюцца ў дадзенай кампазіцыі.
Прапанаванай канцэпцыяй мастак не толькі сам разважае пра беларускую мову і культуру, але і наводзіць на разважанні гледача.
Выстава будзе працаваць да 28 верасня (вул. Першамайская, 30).
Ірына ПАНЦЮШЭНКА.