У ДУА «Спецыяльная агульнаадукацыйная школа г. Магілёва» адбыўся тыдзень гуманітарных навук. Вучні старэйшых класаў навучальнай установы былі запрошаны настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры ў літаратурную гасцёўню, дзе змаглі паказаць свае чытацкія здольнасці і веданне твораў беларускіх пісьменнікаў, прысвечаных самаму дарагому чалавеку на зямлі — маці. На адкрытых уроках гісторыі навучэнцы школы зрабілі экскурс у мінулае – часы праўлення Івана Грознага, а таксама імкнуліся разабрацца ў прычынах траянскай вайны.
Лінгвістычная гульня, дзе адбылося спаборніцтва паміж шостымі класамі, выявіла лепшых знаўцаў рускай мовы. Акцёрскае майстэрства дзяцей праявілася ў пастаноўцы «Хамелеон», пастаўленай вучнямі па аднайменнай п’есе А.П. Чэхава. Напрыканцы тыдня адбыўся канцэрт, дзе вучні танчылі, чыталі вершы і спявалі песні на ан-глійскай мове.
На ўрачыстым закрыцці тыдня гуманітарных навук самыя актыўныя, кемлівыя і здольныя вучні атрымалі дыпломы, граматы і падзякі.
Галіна ГРЫЦАНАВА,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА «Спецыяльная агульнаадукацыйная школа
г. Магілёва».