Ужо некалькі год запар як наша краіна Беларусь сябруе з КНР, мае не толькі эканамічныя, культурныя, але і адукацыйныя зносіны. Так у нашай гімназіі №3 г.Магілева ўжо другі год вядуцца факультатыўныя заняткі на кітайскай мове сярод вучняў 5-11 класаў.У чэрвені 2016 года ў нашай гімназіі святочна адкрылі кабінет Канфуцыя, дзе з намі праводзіць факультатыўныя заняткі маладая настаўніца з КНР.
І я другі год наведваю факультатыўныя заняткі па вывучэнні кітайскай мовы, удзельнічаю ў алімпіядным руху і ў тым ліку па кітайскай мове. Маю дыпломы І і ІІ ступеней па гэтым прадмеце.
На ўроках беларускай літаратуры мы кожны год дакранаемся праз літаратурныя творы нашых беларускіх пісьменнікаў да тэмы “Зямля мая – зялёны дом”. Таксама тры гады я з’яўляюся членам гуртка “Куфэрачак творчасці”, дзе мы разам з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Цыхоўскай С.В. вывучаем беларускія нацыянальныя традыцыі і не толькі.
У прошлым навучальным годзе на ўроках беларускай літаратуры мы вывучалі раздзел, прысвечаны багатай беларускай прыродзе. Пачалі гэту тэму з вывучэння верша Пімена Панчанкі “Сармацкае кадзіла”. Настаўніца нам прапанавала падвесці вынік вывучэння верша творча, цікава. І я вырашыла напісаць нарыс пра кветку з цікавай назвай, аб’яднаць веды пра лекавыя расліны Беларусі, па якіх я рабіла прэзентацыю на гуртку па Чырвонай кнізе РБ, супаставіць напісанне беларускіх і кітайскіх слоў і тэхнічныя інавацыі па дадзенай тэматыцы.
У сваёй рабоце я апісвала сармацкае кадзіла, карыстаючыся атрыманымі ведамі ў гуртку, з Чырвонай кнігі РБ і кітайскай мовы.
А што гэта за кветка?

Гэта рэдкі від расліны, колькасць якой хутка скарачаецца. Дзяржавай былі і прымаюцца меры па ахове: занесена ў спіс ахоўных раслін Беларусі з 1964 года і Чырвоную кнігу Беларусі з 1981 года. Ахоўваецца ў Белавежскай пушчы, а таксама ў спецыялізаваных батанічных заказніках мясцовага значэння. Расце ў дубовых, дубова-грабавых і грабавых лясах.
Расце асобнымі экземплярамі і невялікімі групамі, часам утварае значныя зараснікі. Квітнее з сярэдзіны мая да сярэдзіны чэрвеня. Насенне спееў другой палове чэрвеня– пачатку ліпеня. Травяную масу ўжываюць пры вольнасці страўніка, катары, скулах у роце і горле, а таксама ў якасці мачагоннага і загойвальнага сродку. Настойка са свежых кветак дзейнічае асвяжальна, падобна мяце, узбуджае перыстальтыку кішачніка, здымае болі ў падлыжкавай вобласці. Гарачая гарбата з кветак ужываецца як патагонны сродак. Настойку з травы п’юць пры язве страўніка і дванасткі, болях у страўніку, кішачніку, захворваннях пячонкі, сэрца, гінекалагічных захворваннях. Вонкава настойкай апрацоўваюць раны і язвы.
У натуральных папуляцыях размнажаецца выключна насеннем.Асноўныя фактары пагрозы: інтэнсіўны масавы збор раслін для вырабаў лекаў, высечка лесу галоўнага карыстання.
А зараз хачу вам паведаміць і пазнаёміць Вас з інавацыйным элементам, які нам прапанавала наша настаўніца беларускай мовы і літаратуры. Гэта апорныя, ключавыя словы-тэгі, якія па дадзенай тэматыцы пішуцца і вымаўляюцца не толькі на роднай мове, але і на кітайскай.

І колькі б ні пісаў, колькі б ні гаварыў, на якой бы мове не выказваў сваю думку, можна зрабіць толькі адзін вынік:
Беражыце прыроду, традыцыі і мой куток зямлі роднай!!!
Аляксандра САВЕТАВА,
вучаніца гімназіі №3 г. Магілёва
(настаўнік С.В. ЦЫХОЎСКАЯ).