Вечарына з нагоды 201-й гадавіны з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (1814-1861) пройдзеў суботу, 14 сакавіка ў кіназале Палаца культуры вобласці. Арганізатары — культурна-асветнае грамадскае аб’яднанне ўкраінцаў Магілёва «Дніпро» і цэнтральная гарадская бібліятэка імя К.Маркса — запрашаюць усіх ахвотных.
Мерапрыемства пачнецца ў 13.00 ускладаннем кветак да помніка выбітнаму ўкраінскаму паэту і мастаку на ўзбярэжжы Дняпра, а потым у 14.00 адбу-дзецца тэматычная вечарына па творах Тараса Шаўчэнкі. Бу-дзе выстава ўкраінскай вышыўкі, канцэрт.
Юрась ПІВУНОЎ.