2 лістапада настаўнікі дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 6 г. Магілёва” Баярына Е.М. і Крывушкіна С.А. наведалі практыкум для настаўнікаў пачатковых класаў па тэме “Метадычны каментарый да вучэбных дапаможнікаў “Літаратурнае чытанне” для 2-4 класаў”. У рабоце практыкума прынялі ўдзел 45 настаўнікаў Магілёўскай вобласці.
Праводзіў заняткі Мікалай Васільевіч Жуковіч, аўтар вучэбных дапаможнікаў “Літаратурнае чытанне” для вучняў 2, 3 і 4 класаў, дырэктар сярэдняй школы №1 г. Бярозы імя В.Х. Галаўко, настаўнік беларускай мовы і літаратуры кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст».
У час работы практыкума былі разгледжаны наступныя пытанні:
· канцэптуальныя аспекты зместу вучэбнага прадмета «Літаратурнае чытанне»;
· інавацыйныя асаблівасці пабудовы зместавай лініі аўтарскай мадэлі дапаможнікаў;
· прыёмы і метады работы з вучэбнымі дапаможнікамі па вучэбным прадмеце «Літаратурнае чытанне» для 2-4 класаў.



Заняткі прайшлі цікава і дынамічна. Усе педагогі былі ўцягнутыя ў актыўную дзейнасць, паколькі ўвесь час даводзілася разважаць і аналізаваць.
Святлана Алегаўна КРЫВУШКІНА,
настаўнік пачатковых класаў.