Беларускае пяціборства-XV

З 2001 года Магілёўскі дзяржаўны універсітэт імя Аркадзя Куляшова сумесна з абласной арганізацыяй Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны пры падтрымцы іншых грамадскіх аб’яднанняў праводзяць інтэлектуальнае спаборніцтва для школьнікаў Магілёва і вобласці пад назвай “беларускае пяціборства”. Раней да ўдзелу ў пяціборстве дапускаліся ўсе ахвотныя. Але зараз спабор-ніцтва стала папулярным і колькасць ахвотнікаў перавышае нашы магчымасці. Таму вырашана надалей праводзіць спаборніцтва з папярэднім адборам па заяўках навучэнцаў 9-11 класаў.

“Беларускае пяціборства-XV” адбудзецца 13 студзеня 2016 года з 15 да 17 гадзін у аўдыторыі 123 універсітэта імя А. Куляшова (вул. Касманаўтаў, 1).

Спаборнікам прапануюцца матэматычнае заданне і пытанні з гісторыі Беларусі, беларускай літаратуры і адной з дысцыплін прыродазнаўчага цыклу; афармляць рашэнні і адказы трэба на беларускай мове, якасць якой таксама будзе ацэньвацца. Па суме пяці балаў будуць вызначаны пераможцы, якія атрымаюць дыпломы і прызы. Прызамі будуць адзначаны таксама пераможцы ў асобных намінацыях. Перад пачаткам спаборніцтва будзе праведзена кніжная латарэя, у выніку якой кожны спаборнік вернецца дадому з кнігай.

Заяўкі на ўдзел трэба падаваць на электронны адрас bulavacki@gmail.com да 30.12.2015 г. (назваць мэту заяўкі, прозвішча, імя, клас, школу, тэлефон і электронны адрас) – аб выніках адбору будзе паведамлена на названы e-mail .

Запрашаем да спаборніцтва ўсіх разумова актыўных маладых людзей.

Тэлефон для даведак: +375 44 477 92 22 (Velcom).