ЧАСТНЫЕ ОБЪЯВЛЕНИЯ
ДЕНЬ ЗА ДНЕМ
КУРСЫ ВАЛЮТ
"СЕЙЧАС СКАЖУ!"

МОЙ ЧАРОЎНЫ БЕЛАРУСКІ
ЛІТАРАТУРНЫ КРАЙ

8 лютага ў рамках беларускіх чацвяргоў у ДУА «Гімназія №2 г. Магілёва» супрацоўнік бібліятэкі-філіяла №2 імя І. Шамякіна для вучняў пятых класаў правяла  гульн ю   « Поле  цудаў » . Тэма гульні — «Мой чароўны беларускі літаратурны край» па казках: «Чужое багацце» Георгія Марчука, «Нямоглы бацька» Уладзіміра Караткевіча і «Падслуханая казка» Андрэя Федарэнкі.

 

У актавай зале гімназіі ўсе прысутныя з хваляваннем чакалі пачатак гульні. І вось, першая тройка гульцоў каля барабана. З хваляваннем хлопцы і дзяўчынкі чакаюць пытання. А яно не з лёгкіх. Паступова становіцца зразумелы і адказ. Гэта слова «Жаба». Так, так! Менавіта ў ёй знаходзілася смерць Кадука з чароўнай казкі «Чужое багацце» Георгія Марчука.

 

На пытанне: “Як звалі самага галоўнага балотнага чорта ў казцы “Чужое багацце” Георгія Марчука” у другой тройцы, удзельніцы выпаў сектар «+», і гледачы дапамаглі даць верны адказ.

 

У заключнай тройцы рабятам неабходна было назваць імя галоўнага адмоўнага героя з казкі «Нямоглы бацька» У. Караткевіча.

 

І вось вырашальны вынік гульні – каля барабана сабраліся пераможцы. Гучыць пытанне вядучай: «У чарадзейнай казцы «Чужое багацце» Георгія Марчука хто зайздросціў чужому шчасцю», і на тварах удзельнікаў з’яўляюцца ўсмешкі. Усе разумеюць, што гаворка ідзе пра русалку.

 

І фіналіст гульні правільна адказаў на пытанне: «Што азначае назва «маргарытка» ў «Падслуханай казцы» Андрэя Федарэнкі?».

 

Дзеці ўспомнілі беларускіх аўтараў, а нехта, напэўна, даведаўся нешта новае для сябе. Але самае важнае, у ходзе гульні ў іх з’явілася жаданне чытаць і перачытваць апавяданні і казкі нашых беларускіх аўтараў.

 

Святлана БУКАЧОВА,

загадчык сектара дзіцячага чытання

бібліятэкі-філіяла №2 імя І. Шамякіна.


Комментарии к статье


Имя:


Город:


Комментарий:

Внимание! Комментарий появится на сайте после прохождения модерации.


© Общество с ограниченной ответственностью "Газета "ВЕЧЕРНИЙ МОГИЛЕВ". УНП 700008922.
Юридический адрес: 212030, г. Могилев, ул. Первомайская, 89. Телефон 32-71-16.
Свидетельство о государственной регистрации № 800. Выдано Министерством информации Республики Беларусь 24.11.2009г.
Все права защищены. Использование информации допускается только со ссылкой на источник.

Создание сайта Yanina Protskaya