ЧАСТНЫЕ ОБЪЯВЛЕНИЯ
ДЕНЬ ЗА ДНЕМ
КУРСЫ ВАЛЮТ
"СЕЙЧАС СКАЖУ!"

У ПАМЯЦЬ
АБ ПІСЬМЕННІКУ

У адзін з марозных дзён лістападу адбылася сустрэча творчых людзей Рагачоўшчыны і Магілёўшчыны. Месцам правядзення літаратурнага дзеяння не здарма была вызначана цудоўная рагачоўская зямля, бо на гэтай зямлі калісьці нарадзіўся і вырас вядомы на ўвесь свет пісьменнік-драматург і сцэнарыст Андрэй Макаёнак. Выбітны дзеяч культуры сваёй творчасцю ўнёс бясцэнны ўклад у развіцце беларускай драматургіі, гумарыстычнай прозы і публіцыстыкі. Ён таксама быў у складзе беларускай дэлегацыі, якая прымала ўдзел у рабоце Асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

 

Дзеля памяці вялікага пісьменніка на яго малай радзіме 19 лістапада гучалі вершы, ліліся ракой успаміны аб яскравым жыцці і літаратурнай дзейнасці земляка Андрэя Макаёнка.

 

Ветліва сустрэў гасцей журналіст і пісьменнік Міхаіл Ларычкаў, які правёў экскурсію па цікавых мясцінах горада. Пасля знаёмства з архетыктурай і гістарычнымі асаблівасцямі Рагачова, госці з задавальненнем адправіліся на сустрэчу ў ГДК. «Кола сяброў» дапамагло бліжэй пазнаёміцца пісьменнікам і прыхільнікам творчасці Андрэя Макаёнка.

 

Старшыня літаратурна-творчага аб'яднання «Натхненне», член Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхаіл Міронаў правёў бліц-апытанне для кожнага прысутнага. Была магчымасць пазнаёміцца з працай і паслугамі жлобінскай тыпаграфіі «Тэхнічная кніга».

 

З цяплынёй маладое пакаленне літаратараў сустрэла аповед чалавека-легенды Нінэль Мікалаеўны Падгурскай. Таксама на сустрэчы  прысутнічалі паэтэссы  Вікторыя Альвінская, Вера Стасенка, Валянціна Несцярэнка, Надзея Карнюшына, Данута Галомзік,  паэт  Алякасандр Гаўрыленка і іншыя. Сярод гасцей былі краязнаўцы і лаурэаты Іолшынскай прэміі: Міхаіл Мікалаенка, Аляксандр Рыкуноў і Міхась Альха.

 

На сустрэчы была арганізавана экскурсія ў музей «Лёс салдата», якую правёў кіраўнік цэнтра краязнаўства і турызма Генадзь Цітовіч начальнік музея. Акрамя таго ён з'яўляецца сакратаром літаратурна-творчага аб'яднання «Натхненне». Разам з вучнямі іншых школ Рагачоўскага раёна пры ініцыятыве цэнтра была наладжана работа па сборы матэрыялаў, прысвечаных к 35-годдзю з дня памяці Анрдэя Макаёнка, якія ён з задавальненням прадэманстраваў гасцям.

 

Далей знаёміліся з экспазіцыяй «Пісьменнікі-землякі» ў музеі «Народнай славы». Супрацоўнік музея, археолаг, калекцыянер Аляксандр Рыкуноў распавядау гасцям аб таленавітых асобах Радзімы.

 

Пасля прагулкі па вехах гісторыі, распачалася «Творчая гасціная», дзе кожны, за вялікім сталом, дзяліўся часткай сваёй душы і цяпла. Тыя, хто не змог прысутнічаць у гэты дзень побач з сябрамі, усёж-такі, перадалі свае вершы цераз добрую сяброўку і жонку Ніну Шпадарук. Яна зачытала прысутным вершы сляпога музыкі і паэта Сяргея Філіпчанка і, дзякуючы ёй, на сустрэчы прагучаў верш члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэта Уладзіміра Шпадарука.

 

Так, добрымі ўспамінамі аб культурным укладзе Андрэя Макаёнка і яго жыцціі, сваім натхеннем у вершах, творчыя асобы Рагачоўшчыні і Магілёўшчыны ушанавалі памяць таленавітага суайчынніка.

 

Ганна МАЛЬЦАВА.


Комментарии к статье


Имя:


Город:


Комментарий:

Внимание! Комментарий появится на сайте после прохождения модерации.


© Общество с ограниченной ответственностью "Газета "ВЕЧЕРНИЙ МОГИЛЕВ". УНП 700008922.
Юридический адрес: 212030, г. Могилев, ул. Первомайская, 89. Телефон 32-71-16.
Свидетельство о государственной регистрации № 800. Выдано Министерством информации Республики Беларусь 24.11.2009г.
Все права защищены. Использование информации допускается только со ссылкой на источник.

Создание сайта Yanina Protskaya