ЧАСТНЫЕ ОБЪЯВЛЕНИЯ
ДЕНЬ ЗА ДНЕМ
КУРСЫ ВАЛЮТ
"СЕЙЧАС СКАЖУ!"
РЕКОМЕНДУЕМ
ГАЗЕТА
ДЛЯ ДОМА, СЕМЬИ
И ЛИЧНО ДЛЯ ВАС

ЧИТАЙТЕ
в свежем выпуске
№ 21 за 14 ноября, 2017 г.:

Когда нельзя много спать?
Если задерживают зарплату...
Лучший подарок любимым.
О христианских добродетелях.
Учимся восхищаться мужьями.
ПОЛЕЗНАЯ
ГАЗЕТА
О ЖИВОТНЫХ

ЧИТАЙТЕ
в свежем выпуске
№ 11, ноябрь, 2017 г.:

Зачем животным хвоя?
Если у лошади — хромота...
Приучаем кота к туалету.
Уход за морской свинкой.
О содержании гусей.
Такие мысли...

* * * Не нужно додумывать слишком много. Так вы создаете проблемы, которых изначально не было. Фридрих Ницше.

* * * Жить так, как вы хотите, — это не эгоизм. Эгоизм — это когда другие должны думать и жить так, как вы хотите. Оскар Уайльд.

* * * Когда глаза устремлены в небо, в них отражается небо. Когда смотрят на болото — отражается болото. Наш выбор в том, куда глаза обратить. Д. Емец.

* * * Когда человек не знает, к какой пристани он держит путь, для него ни один ветер не будет попутным. Луций Анней Сенека.

* * * То, что Вы можете воспринимать спокойно, больше не управляет Вами. Конфуций.

* * * Давно уже отмечено умными людьми, что счастье — как здоровье: когда оно налицо, его не замечаешь. Но когда пройдут годы, — как вспоминаешь о счастье, о, как вспоминаешь! Михаил Булгаков.

* * * Реклама — средство заставить людей нуждаться в том, о чем они раньше не слыхали. Мартти Ларни.

* * * Жизнь любого занята завтрашним днем. Люди не живут, а собираются жить. Сенека (младший).

* * * Когда одна дверь счастья закрывается, открывается другая; но мы часто не замечаем ее, уставившись взглядом в закрытую дверь. Хелен Келлер.

АСОБА
Ў ГІСТОРЫІ

Сёлета наш родны горад Магілёў адзначыў сур’ёзны і адказны юбілей. 750-годдзе – гэта добрая нагода, каб перагарнуць слаўныя старонкі мінулага. Успомніць важныя падзеі, якія зрабілі вялікі ўплыў на лёс горада і яго жыхароў, а таксама на гістарычны лёс вялікай дзяржавы. Гісторыя – гэта не падручнік з літарамі і лічбамі, гэта лёсы людзей, якія перайшлі ў мінулае. Успамінаючы мінулае горада, нельга абмінуць увагай людзей, якія сталі неад’емнай часткай вялікай гісторыі.

 

Сімвалічным з’яўляецца і тое, што 750-годдзе горада Магілёва супала са святкаваннем 100-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі. Ініцыятыўныя вучні дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Сярэдняя школа № 7 г. Магілёва” вырашылі ўспомніць імя чалавека, які з’яўляўся непасрэдным удзельнікам Кастрычніцкай рэвалюцыі, нашага земляка,  матроса крэйсера “Аўрора” Васіля Сяменавіча Дударава.

 

Для таго, каб больш дэтальна ўнікнуць у падзеі таго часу, вучнямі было вырашана сустрэцца з дачкой матроса крэйсера “Аўрора”Васіля Дударава і яго ўнукам Жылянковым Уладзімірам Махайлавічам. Аляксандра Васільеўна жыве ў Малай Бароўцы ўжо шмат гадоў. Да сустрэчы з намі яна рыхтавалася вельмі адказна і з хваляваннем.

 

Аляксандра Васільеўна  паказвае нам фотаздымкі. Расказвае, што некаторыя асабістыя рэчы бацькі і дакументы былі перададзены ў фонд Магілёўскага краязнаўчага музея, дзе яны і захоўваюцца зараз.

 

Дачка матроса расказвае, што раней пра яе бацьку ўспаміналі кожны год перад Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі. Яна з пачуццём гонару ўспамінае, як да іх прыходзілі піянеры, журналісты, пісьменнікі. Усе з павагай адносіліся да яе бацькі. Сёння пра  магілёўчаніна, які служыў на вядомым крэйсеры памятаюць не многія. “Памяць жыве ў сэрцы нашай вялікай сям’і”, – гаворыць Аляксандра Васільеўна. І сапраўды, сям’я ў Васіля Сямёнавіча вялікая. “Дзве дачкі, два сыны, дзевяць унукаў, сямнаццаць праўнукаў і пятнаццаць прапраўнукаў!” , працягвае размову Уладзімір Міхайлавіч. Мы былі зацікаўлены. Што ж ён за чалавек? Матрос вядомага крэйсера!

 

Васіль Сямёнавіч Дудараў нарадзіўся ў весцы Дары ў простай сялянскай сям’і. Калі дваццацігадовым хлопцамапынуўся на службе ў Кранштадце, вельмі ганарыўся гэтым.  Аляксандра Васільеўна ўспамінае, што Кастрычнік бацькаімкнусясвяткаваць у Ленінградзе. На ўрачыстасці яго запрашала камандаванне легендарнай “Аўроры”. “Я быў часткай гісторыі!”, – гаварыў былы матрос.

 

У той бурны, трывожны час простаму беларускаму хлопчыку з вёскі давялося прымаць удзел у вялікіх падзеях. Крэйсер даў сігнальны выстрал, які зваў на штурм Зімняга палаца.

 

Выстрал “Аўроры” палажыў пачатак не толькі рэвалюцыі, але і стаў сігналам да дзеянняў і сімвалам асабістай барацьбы маладога чалавека. Малады матрос верыў, што яго чакае светлая будучыня, новае жыццё, новыя ідэалы.

 

Працягам барацьбы за будучыню была грамадзянская вайна, праца на мірным фронце, а затым удзел у барацьбе супраць фашысцкіх захопнікаў.

 

 

Пасля кастрычніцкіх дзён у Петраградзе матрос змагаўся супраць белаафіцэрскай Стаўкі Духоніна, якая знаходзілася ў Магілёве. Для ліквідацыі контррэвалюцыянераў з Пецярбурга ў Магілёў быў накіраваны спецыяльны атрад – сто пяцьдзясят самых лепшых, рэвалюцыйна настроеных салдат і матросаў. “Мне і майму земляку – селяніну з суседняй вескі Грабянёва – Івану Васільевічу Горскаму (яны разам служылі на крэйсеры “Аўрора” і штурмавалі Зімні палац) выпаў гонар трапіць у гэты атрад”, – успамінаў Васіль Сямёнавіч.

 

Пасля ліквідацыі Стаўкі матросы зноў вярнуліся ў Пецярбург. Там яны ахоўвалі Смольны. Гэты перыяд меў сімвалічнае значэнне для маладога матроса. Вось, як ён сам успамінаў гэты час: “Тады я і ўбачыў правадыра рэвалюцыі – Уладзіміра Ільіча Леніна. Глыбокі след у маёй памяці пакінуў гэты вялікі і разам з тым такі просты чалавек. На ўсё жыццё запомніўся яго светлы вобраз…”.

 

Калі скончылася грамадзянская вайна, Васіль Сямёнавіч вярнуўся ў родную вёску. Усё было разбурана. Людзі жылі ў старых халупах. Панавала непісьменнасць.Але, нягледзячы ні на якія цяжкасці, упарта і настойліва было вырашана зноў змагацца, дапамагаць сялянам ладзіць новае жыццё, пераадольваць эканамічную і культурную адсталасць.

 

Крок за крокам ішлі да намечанай мэты і аднаўлялі гаспадарку. Нарэшце ў навакольных вёсках пачалі арганізоўвацца калгасы. Аб’ядналіся ў калгас і сяляне вёскі Дары. Нялёгка было будаваць новую гаспадарку, ды агульнымі сіламі пераадолелі цяжкасці. Мясцовыя настаўнікі ўзяліся за ліквідацыю непісьменнасці сярод аднавяскоўцаў: вечарамі вучылі людзей чытаць і пісаць.

 

Жыццё ў вёсцы паступова наладжвалася. Дастатак прыйшоў у сялянскія хаты.

 

Гітлераўскія фашысты парушылі мірную працу людзей. На барацьбу супраць карычневай чумы разам з усім народам – ад старога да малога – узняліся і сяляне вёскі Дары. Адны ваявалі на фронце, другія – у партызанскіх атрадах. Васіль Сямёнавіч апынуўся на фронце.

 

Разграміўшы гітлераўскіх захопнікаў, вярнуліся дамоў і ўзяліся аднаўляць разбураную за вайну народную гаспадарку: будаваліся, аралі, сеялі, збіралі ўраджай.

 

Унук Васіля Дударава Уладзімір Жылянкоў успамінае, як у дзяцінстве любіў хадзіць у госці да дзеда ў вёску Дары. “У яго была бесказырка і бутафорская кулямётная стужка. Дзядуля дазваляў мне гуляць з гэтымі цікавымі для любога хлопчыка рэчамі” – успамінае ўнук. Былы матрос працаваў у калхозе садоўнікам, а ў вольны час хадзіў на паляванне.

 

У апошнія гады свайго жыцця Васіль Сямёнавіч Дудараў пераехаў з жонкай  Марыяй Трафімаўнай у Магілёў да дзяцей. Яго часта можна было ўбачыць на гарадскіх святах і парадах.

 

Памёр Дудараў Васіль Сямёнавіч у Магілёве ў 1977 годзе. Пахаваны на сваёй малой радзіме, на могілках у вёсцы Дары.

 

Складаны жыццёвы шлях гэтага цікавага і моцнага духам чалавека мог стаць сюжэтам захапляльнай кніжнай гісторыі ці кінафільма. Адносна невялікае кола людзей зараз успомніць яго. Але ён застаўся часткай нашай гісторыі. Жыццё працягваецца, час не спыняецца. Але адно застаецца нязменным: чалавек стварае гісторыю, а не наадварот.

 

Мінае час. Сённяшні дзень ўжо заўтра стане гісторыяй. Мы – дзеці сучаснасці! Мы – аўтары новай гісторыі нашай краіны, нашага горада. Тэма, якую мы паспрабавалі раскрыць не з’яўляецца незвычайнай, арыгінальнай. Але яна заўсёды актуальная. Асоба ў гісторыі!

 

Святкуючы 750-годдзе роднага горада, мы ўспомнілі падзеі, без якіх Магілёў не меў бы такога выгляду. Без асобы Васіля Сямёнавіча Дударава кніга слаўнай мінуўшчыны нашага горада стала б бяднейшай на некалькі старонак. Скажаце не так значна ў маштабах гісторыі? Можа і так. Але для сваіх нашчадкаў ён стаў моцнай галінай на дрэве вялікай сям’і.

 

Алена Уладзіміраўна ЖЫЛЯНКОВА,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры.


Комментарии к статье


Имя:


Город:


Комментарий:

Внимание! Комментарий появится на сайте после прохождения модерации.


© Общество с ограниченной ответственностью "Газета "ВЕЧЕРНИЙ МОГИЛЕВ". УНП 700008922.
Юридический адрес: 212030, г. Могилев, ул. Первомайская, 89. Телефон 32-71-16.
Свидетельство о государственной регистрации № 800. Выдано Министерством информации Республики Беларусь 24.11.2009г.
Все права защищены. Использование информации допускается только со ссылкой на источник.

Создание сайта Yanina Protskaya