ЧАСТНЫЕ ОБЪЯВЛЕНИЯ
ДЕНЬ ЗА ДНЕМ
КУРСЫ ВАЛЮТ
"СЕЙЧАС СКАЖУ!"
РЕКОМЕНДУЕМ
ГАЗЕТА
ДЛЯ ДОМА, СЕМЬИ
И ЛИЧНО ДЛЯ ВАС

ЧИТАЙТЕ
в свежем выпуске
№ 15 за 8 августа, 2017 г.:

Если гормоны шалят...
Мама с папой разводятся.
Есть ли ангелы смерти?
Как пройти собеседование?
Планировка сада: теория.
ПОЛЕЗНАЯ
ГАЗЕТА
О ЖИВОТНЫХ

ЧИТАЙТЕ
в свежем выпуске
№ 8, август, 2017 г.:

Питомцы и солнечный удар.
Как отбирать гусей на племя?
Чтобы куры хорошо неслись...
Выбираем щенка для ребенка.
Что натворил жадный хомяк?
Радости и гадости нашего городка
Зверьё моё

СЯБРОЎСТВА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ З КІТАЙСКАЙ, АБАПІРАЮЧЫСЯ
НА БЕЛАРУСКІЯ ТРАДЫЦЫІ І ЧЫРВОНУЮ КНІГУ БЕЛАРУСІ

 

Ужо некалькі год запар як наша краіна Беларусь сябруе з КНР, мае не толькі эканамічныя,  культурныя, але і адукацыйныя зносіны. Так у нашай гімназіі №3 г.Магілева  ўжо другі год вядуцца факультатыўныя заняткі на кітайскай мове сярод вучняў 5-11 класаў.У чэрвені 2016 года ў нашай гімназіі святочна  адкрылі кабінет Канфуцыя, дзе з намі праводзіць факультатыўныя заняткі маладая настаўніца з КНР.

 

  І я другі год наведваю факультатыўныя заняткі па вывучэнні кітайскай мовы, удзельнічаю ў алімпіядным руху і ў тым ліку па кітайскай мове. Маю дыпломы І і ІІ ступеней па гэтым прадмеце. 

 

На ўроках беларускай літаратуры мы кожны год дакранаемся праз літаратурныя творы нашых беларускіх пісьменнікаў да тэмы “Зямля мая – зялёны дом”.  Таксама тры гады я з’яўляюся членам гуртка “Куфэрачак творчасці”, дзе мы разам з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Цыхоўскай С.В. вывучаем беларускія нацыянальныя традыцыі і не толькі.

 

У прошлым навучальным годзе на ўроках беларускай літаратуры мы вывучалі  раздзел, прысвечаны  багатай беларускай прыродзе.  Пачалі  гэту тэму з вывучэння верша Пімена Панчанкі “Сармацкае кадзіла”. Настаўніца нам прапанавала падвесці вынік вывучэння верша  творча, цікава. І я вырашыла напісаць нарыс пра кветку з цікавай назвай,  аб’яднаць веды пра лекавыя расліны Беларусі, па якіх я рабіла прэзентацыю на гуртку па Чырвонай кнізе РБ, супаставіць напісанне беларускіх і кітайскіх слоў  і тэхнічныя інавацыі па дадзенай тэматыцы.    

  

У сваёй рабоце я апісвала сармацкае кадзіла, карыстаючыся атрыманымі ведамі ў гуртку, з Чырвонай кнігі РБ і кітайскай мовы.

 

А што гэта за кветка?

 

 

 

     Гэта рэдкі від расліны, колькасць якой хутка скарачаецца. Дзяржавай былі і прымаюцца меры па ахове: занесена ў спіс ахоўных раслін Беларусі з 1964 года  і  Чырвоную кнігу Беларусі з 1981 года. Ахоўваецца ў Белавежскай пушчы, а таксама ў спецыялізаваных батанічных заказніках мясцовага значэння. Расце ў дубовых, дубова-грабавых і грабавых лясах. 

     

Расце асобнымі экземплярамі і невялікімі групамі, часам утварае значныя зараснікі.  Квітнее з сярэдзіны мая да сярэдзіны чэрвеня. Насенне спееў другой палове чэрвеня– пачатку ліпеня.  Травяную масу ўжываюць пры вольнасці страўніка, катары, скулах у роце і горле, а таксама ў якасці мачагоннага і загойвальнага сродку. Настойка са свежых кветак дзейнічае асвяжальна, падобна мяце, узбуджае перыстальтыку кішачніка, здымае болі ў падлыжкавай вобласці. Гарачая гарбата з кветак ужываецца як патагонны сродак. Настойку з травы п'юць пры язве страўніка і дванасткі, болях у страўніку, кішачніку, захворваннях пячонкі, сэрца, гінекалагічных захворваннях. Вонкава настойкай апрацоўваюць раны і язвы.

 

  У натуральных папуляцыях размнажаецца выключна насеннем.Асноўныя фактары пагрозы: інтэнсіўны масавы збор раслін для  вырабаў лекаў, высечка лесу галоўнага карыстання.

  

А зараз хачу вам паведаміць і пазнаёміць Вас з інавацыйным элементам, які нам прапанавала наша настаўніца беларускай мовы і літаратуры. Гэта    апорныя, ключавыя словы-тэгі, якія па дадзенай тэматыцы  пішуцца і вымаўляюцца не толькі на роднай мове, але і на кітайскай.

 

 

   І колькі б ні пісаў, колькі б ні гаварыў, на якой бы мове не выказваў сваю думку, можна зрабіць толькі адзін вынік:

Беражыце прыроду, традыцыі і мой куток зямлі роднай!!!

 

Аляксандра САВЕТАВА,

вучаніца гімназіі №3 г. Магілёва

(настаўнік С.В. ЦЫХОЎСКАЯ).



Комментарии к статье


Имя:


Город:


Комментарий:

Внимание! Комментарий появится на сайте после прохождения модерации.


© Общество с ограниченной ответственностью "Газета "ВЕЧЕРНИЙ МОГИЛЕВ". УНП 700008922.
Юридический адрес: 212030, г. Могилев, ул. Первомайская, 89. Телефон 32-71-16.
Свидетельство о государственной регистрации № 800. Выдано Министерством информации Республики Беларусь 24.11.2009г.
Все права защищены. Использование информации допускается только со ссылкой на источник.

Создание сайта Yanina Protskaya