ЧАСТНЫЕ ОБЪЯВЛЕНИЯ
ДЕНЬ ЗА ДНЕМ
КУРСЫ ВАЛЮТ
"СЕЙЧАС СКАЖУ!"
РЕКОМЕНДУЕМ
ГАЗЕТА
ДЛЯ ДОМА, СЕМЬИ
И ЛИЧНО ДЛЯ ВАС

ЧИТАЙТЕ
в свежем выпуске
№ 14 за 25 июля 2017 г.:

Как худеть по правилам?
В 45 баба ягодка опять?
Зачем девочкам папы?
Как повысить самооценку?
Чем болеет синьор-помидор?
ПОЛЕЗНАЯ
ГАЗЕТА
О ЖИВОТНЫХ

ЧИТАЙТЕ
в свежем выпуске
№ 7, июль, 2017 г.:

Почему коровы плачут?
Важное о яйцекладке гусей.
Спасаем кролика от глистов.
Заготавливаем корм для козы.
Почему кошка сильно линяет?
Радости и гадости нашего городка
Зверьё моё

МАГІЛЁВУ —
750!

Магілёў – старажытны горад Беларусі, абласны цэнтр з насельніцтвам больш за 370 тысяч жыхароў. Горад знаходзіцца ва ўсходняй частцы нашай краіны, які раскінуўся на берагах сівога Дняпра. Сёлета яму спаўняецца роўна 750 гадоў... Назва нашага горада паходзіць ад слова “леў”. Існуе некалькі паданняў аб утварэнні гэтай назвы. Першыя дзве тлумачаць паходжанне яе ад імён князёў Льва Давыдавіча Могія (Галіцкага) або Льва Уладзіміравіча Полацкага (Льва Магутнага). Мяне ж асабіста прываблівае рамантычная легенда пра разбойніка Машэку, якая апета Янкам Купалам у яго паэме “Магіла Льва”:

 

“…Яго высокую магілу –

Дзе лес ды вецер панаваў –

Знаць, што вялікую меў сілу,

“Магілай Льва” народ назваў.

 

Над ёю з часам дрэвы палі,

І горад вырас, як з зямлі,

Яго Магілёвам назвалі,

Бо йнакш прыдумаць не маглі…”

 

 Гісторыя Магілёва багатая, яскравая, разнастайная і вельмі цікавая. У розныя гістарычныя перыяды горад уваходзіў у склад Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, Расійскай Імперыі. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў 30-х гадах мінулага стагоддзя Магілёў мог стаць сталіцай БССР. У нашых мясцінах праходзілі значныя гістарычныя падзеі, у розныя часы тут пабывалі знакамітыя гістарычныя асобы: цар Петр l, швецкі кароль Карл Xll, расійская імператрыца Екацярына ll, імператар Аўстра-Венгрыі Іосіф ll, А.С. Пушкін, апошні цар Расійскай імперыі Мікалай ll і многія іншыя.

 

Напачатку Вялікай Айчыннай вайны ў чэрвені-ліпені 1941 года абарона Магілёва была самай працяглай з усіх гарадоў Беларусі. Дарэчы, у гэты час тут некалькі дзён знаходзіўся штаб Заходняга Фронта Чырвонай Арміі. У памяць аб тых падзеях на месцы баёў створаны мемарыяльны комплекс “Буйніцкае поле”, дзе можна ўбачыць некаторыя ўзоры баявой тэхнікі. А праз дарогу знаходзіцца маляўнічы заасад, які з задавальненнем наведваюць жыхары і госці горада, але асабліва ён падабаецца дзецям.

 

У нашым горадзе нарадзіліся многія сусветнавядомыя асобы: палітычны дзеяч, навуковец, пісьменнік Мікалай Судзілоўскі, вучоны, даследчык Арктыкі Отта Шмідт, вядомыя дзеячы культуры: кампазітар Эдуард Калманоўскі, пісьменнік Рувім Фраерман, кінарэжысёр Віктар Тураў, народны артыст СССР Генадзь Аўсяннікаў, паэт Аляксей Пысін, выдатныя спартсмены алімпійскія чэмпіёны Святлана Баітава і Аляксандр Масейкоў і многія-многія іншыя.

 

Зараз Магілёў – буйны прамысловы і культурны цэнтр. Тут працуюць прадпрыемствы па выпуску хімічных валокнаў, аўтамабіляў і транспартных сродкаў, электрарухавікоў, ліфтоў, тканін, многіх відаў тавараў шырокага попыпу і харчавання. У горадзе тры ўніверсітэты і шэраг каледжаў, мноства школ і гімназій.

 

У Магілёве некалькі музеяў, бібліятэк, драматычны тэатр, тэатр лялек, некалькі кінатэатраў. Цэнтральнай вуліцай горада з'яўляецца Першамайская. Яна пачынаецца ад плошчы Славы і праходзіць у паўночна-ўсходнім напрамку праз увесь горад. З плошчы Славы, з крутога берага Дняпра, адкрываецца маляўнічы краявід на левабярэжную частку горада – Задняпроўе. На гэтай жа плошчы знаходзіцца найпрыгажэйшы будынак горада – ратуша. Яна была адбудавана нанова ў 2007 годзе на месцы старажытнай ратушы, узведзенай яшчэ ў 1679-1698 гадах, але разбуранай пасля Вялікай Айчыннай вайны.

 

Магілёў – зялёны горад, упрыгожаны мноствам паркаў, сквераў і алей. У горадзе дзейнічае тры масты праз Днепр. У мінулым годзе закончылася рэканструкцыя Пушкінскага маста, ён стаў больш шырокім, зручным і бяспечным для кіроўцаў і пешаходаў. А паабапал абодвух уездаў на мост усталяваны постаці бронзавых львоў, як сімвалаў нашага горада. Падземны пераход пад вуліцай Чалюскінцаў у гэтым месцы нагадвае філіял музея гісторыі горада – тут размешчаны копіі карцін, гравюр, фотаздымкаў розных часоў.

 

Немагчыма словамі перадаць усё хараство нашага роднага Магілёва. Таму, калі ласка, прыязджайце да нас у госці і пабачце ўсё на свае вочы! Магілёўцы заўсёды рады добрым людзям!

 

АЎСЯННІКАЎ Ягор,

вучань 7 “Б” класа

Дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія №3 г. Магілёва”.


Комментарии к статье


Имя:


Город:


Комментарий:

Внимание! Комментарий появится на сайте после прохождения модерации.


© Общество с ограниченной ответственностью "Газета "ВЕЧЕРНИЙ МОГИЛЕВ". УНП 700008922.
Юридический адрес: 212030, г. Могилев, ул. Первомайская, 89. Телефон 32-71-16.
Свидетельство о государственной регистрации № 800. Выдано Министерством информации Республики Беларусь 24.11.2009г.
Все права защищены. Использование информации допускается только со ссылкой на источник.

Создание сайта Yanina Protskaya