ЧАСТНЫЕ ОБЪЯВЛЕНИЯ
ДЕНЬ ЗА ДНЕМ
КУРСЫ ВАЛЮТ
"СЕЙЧАС СКАЖУ!"
РЕКОМЕНДУЕМ
ГАЗЕТА
ДЛЯ ДОМА, СЕМЬИ
И ЛИЧНО ДЛЯ ВАС

ЧИТАЙТЕ
в свежем выпуске
№ 12 за 20 июня 2017 г.:

ЭКГ многое не показывает?
Что не говорят пьяному мужу?
Как сделать пасту Амосова?
Выбираем кровать в детскую.
Какие цветы не надо нюхать?
ПОЛЕЗНАЯ
ГАЗЕТА
О ЖИВОТНЫХ

ЧИТАЙТЕ
в свежем выпуске
№ 6, июнь, 2017 г.:

Чем нельзя кормить пернатых?
Как определить возраст кур?
Если у собаки текут слюни...
Кошка обдирает обои?
Сколько молока даст коза?
Радости и гадости нашего городка
Зверьё моё

МЯРКУЮ, ШТО Ў КОЖНАГА ЁСЦЬ МЯСЦІНЫ,
ЯКІЯ ЗАХАПЛЯЮЦЬ ХАРАСТВОМ І ЗАЧАРОЎВАЮЦЬ...

Пасля падарожжа па гарадзішчу Замкавай гары, што ў горадзе Слаўгарадзе, мяне заўсёды наведваюць думкі, якія надхняюць на новыя радкі... Прапаную вашай увазе некалькі вершаванняў.

 

З павагай да Вас, Вера Стасенка .

 

 

НА ВЫСЕЛКАХ ТУТЭЙШАЙ ВЁСКІ

 

На выселках тутэйшай вёскі,

Клякоча бусел над гняздом.

Ён запрашае сонца ў госці.

Вясну вітае над сялом.

 

Навокал рэхам адгукнецца,

Завохкае і скрыпне гай.

Жаўрук у ранку распяецца,

Узбудзіць ніў зялёных шаль.

 

Вятрок у хованкі гуляе.

Прыціхне ў лозах ля ракі.

А потым хвалі абганяе,

Ды напрасткі ляціць з гары.

 

Размалявалі промні кветкі.

З вясёлкі фарбы развялі.

Пялёсткі сонечныя ў кроплях,

Расой умылісь на зары.

 

А хараство ў душу лезе.

Гучыць вясновы хор жыцця.

Багацця лепшага ў свеце,

Мне не знайсці, дзе б ні была.

04.05.2017

 

 

У СУЗОР'І НАДЗЕІ

 

У сузор'і Надзеі, мы душой халадзелі.
Адчувалі апошні, неданошаны час.
Стынуць вёснаў падзеі, мы шукаем надзею.
Шчасце хопіць гукаць, што ня звыкла для нас.

Праца поўніць багацце, мы шчыруем на шчасце.
Абдымаем агулам, грэем кут родных хат.
Заспяваем вясною, крыім руні сяўбою.
У традыцыях роду, адраджаем наш лад.

У сузор'і Надзеі, мы душой маладзеем.
Адыходзіць апошні, неданошаны час.
Грымнуць вёснаў падзеі, хопіць клікаць надзею.
Ёсць свядомая моладь, што адновіць усіх нас.
03.05.2017

 

 

КРУГАВЕРЦЬ

 

Навошта зноў прыдумваць кросны,
Каб ткаць палотны трэба ўмець.

Мы зранку запрагаем косці.
Ды пачынаем кругаверць.

Лянота загубіла многіх.
Перашкаджае рухаць мозг.

Лад абвастраюць недахопы.
Мы прачынаемся ледь-ледь.
29.04.2017

 

 

МОЙ, ЛЮБЫ, КРАЮ!

 

Над ускрайкам, каля броду,
Ля празрыстае вады,
Кветкі водзяць карагоды.
Колер ткуць на ўсе лады.

Хараством жывой прыроды,
Захапляюсь, як заўжды.
На прыгорку, ля чароту,
Вабіць квецень малады.

Прыгажэй, мой, любы, краю!
Як заўсёды я з табой.
Толькі Бога выбіраю,
Паміж небам і зямлёй.
15.04.2017


Комментарии к статье


Имя:


Город:


Комментарий:

Внимание! Комментарий появится на сайте после прохождения модерации.


© Общество с ограниченной ответственностью "Газета "ВЕЧЕРНИЙ МОГИЛЕВ". УНП 700008922.
Юридический адрес: 212030, г. Могилев, ул. Первомайская, 89. Телефон 32-71-16.
Свидетельство о государственной регистрации № 800. Выдано Министерством информации Республики Беларусь 24.11.2009г.
Все права защищены. Использование информации допускается только со ссылкой на источник.

Создание сайта Yanina Protskaya