ЧАСТНЫЕ ОБЪЯВЛЕНИЯ
ДЕНЬ ЗА ДНЕМ
КУРСЫ ВАЛЮТ
"СЕЙЧАС СКАЖУ!"
РЕКОМЕНДУЕМ
ГАЗЕТА
ДЛЯ ДОМА, СЕМЬИ
И ЛИЧНО ДЛЯ ВАС

ЧИТАЙТЕ
в свежем выпуске
№ 19 за 10 октября, 2017 г.:

Нет осенней хандре!
Вопросы-ответы о пенсии.
Работы на даче в октябре.
Воспитание детей без крика.
Как расставаться красиво?
ПОЛЕЗНАЯ
ГАЗЕТА
О ЖИВОТНЫХ

ЧИТАЙТЕ
в свежем выпуске
№ 10, октябрь, 2017 г.:

Увеличиваем яйценоскость кур.
Всё о домашних индюках.
Составляем рацион для свиней.
Как собаки видят наш мир?
Определяем возраст кошки.
Радости и гадости нашего городка
Зверьё моё

ВЫВУЧАЕМ СУЧАСНУЮ ПАЭЗІЮ
РАЗАМ З АЛЕСЕМ КАЗЕКАМ

Урок па тэме «Сучасная беларуская паэзія» стаў сапраўдным падарункам для вучняў 11 класа сярэдняй школы №1 горада Магілёва. На ўроку гаворка ішла пра сучасных паэтаў Магілёва і Магілёўскай вобласці. Галоўнай мэтай стала набыццё інфармацыі, як кажуць, з першых вуснаў. І гэта атрымалася, бо галоўная роля на ўроку адводзілася госцю — магілёўскаму паэту,  старшыні грамадскага аб’яднання пісьменнікаў Магілёўскай вобласці Алесю КАЗЕКУ .

 

Ёсць выраз «жыць паэзіяй, жыць дзеля другіх». Гэта пра яго. Чалавека натхнёнага, узнёслага, таленавітага. Чалавека з чулым сэрцам і шчырай душой, адкрытага, праўдзівага ў думках і словах. Менавіта такім у час гутаркі паўстаў Алесь Казека перад адзінаццацікласнікамі. Размаўляў на роўных, цікава распавядаў, цярпліва слухаў меркаванні і ўражанні вучняў, якімі яны дзяліліся  пасля прачытання  вершаў  паэта. У час гутаркі школьнікі зразумелі, што любоў і адданасць сваёй краіне — гэта не проста словы, гэта сэнс жыцця для чалавека.

 

На заключным этапе ўрока Алесь Мікалаевіч паведаміў вучням і пра іншых таленавітых магілёўскіх паэтаў. На жаль, усё цікавае хутка заканчваецца. Вучні з задавальненнем чакаюць новых сустрэч з Алесем Казекам, для якога галоўнае «сеяць у душы чалавека сады любові».

 

Ж. СІЛЬВЕСТРАВА,

настаýнік беларускай  мовы і літаратуры.


Комментарии к статье


Имя:


Город:


Комментарий:

Внимание! Комментарий появится на сайте после прохождения модерации.


© Общество с ограниченной ответственностью "Газета "ВЕЧЕРНИЙ МОГИЛЕВ". УНП 700008922.
Юридический адрес: 212030, г. Могилев, ул. Первомайская, 89. Телефон 32-71-16.
Свидетельство о государственной регистрации № 800. Выдано Министерством информации Республики Беларусь 24.11.2009г.
Все права защищены. Использование информации допускается только со ссылкой на источник.

Создание сайта Yanina Protskaya