ЧАСТНЫЕ ОБЪЯВЛЕНИЯ
ДЕНЬ ЗА ДНЕМ
КУРСЫ ВАЛЮТ
"СЕЙЧАС СКАЖУ!"
РЕКОМЕНДУЕМ
ГАЗЕТА
ДЛЯ ДОМА, СЕМЬИ
И ЛИЧНО ДЛЯ ВАС

ЧИТАЙТЕ
в свежем выпуске
№ 16 за 22 августа, 2017 г.:

Избавляемся от бессоницы.
Родителям первоклашек.
Депрессия после отпуска.
Сохраняем здоровье зубов.
Когда нельзя молиться?
ПОЛЕЗНАЯ
ГАЗЕТА
О ЖИВОТНЫХ

ЧИТАЙТЕ
в свежем выпуске
№ 8, август, 2017 г.:

Питомцы и солнечный удар.
Как отбирать гусей на племя?
Чтобы куры хорошо неслись...
Выбираем щенка для ребенка.
Что натворил жадный хомяк?
Радости и гадости нашего городка
Зверьё моё

АДРАДЖАЕМ
ТРАДЫЦЫІ

Калі беларус хоча ўсвядоміць сябе беларусам, ён рана ці позна звяртаецца да гісторыі і культуры свайго народа. Кожны чалавек павінен ведаць, дзе яго карані, адкуль ён родам, як жылі яго продкі, як і чым сустракалі гасцей, якія мелі традыцыі. Чарговычацвер, прысвечаны дню беларускай мовы, прайшоў у дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №7 г. Магілёва” весела і цікава. Вучні3-х і4-х класаў сабраліся ў актавай зале школы на «Беларускія вячоркі». Дзеці гасцінна запрасіліда сябе на сустрэчу пенсіянераў, наведвальнікаў сацыяльнага адзела Кастрычніцкага раёна.

 

Школьнікі старанна падрыхтаваліся да гэтага мерапрыемства. Яны сумесна з настаўнікамі распрацавалі сцэнарый, падабралі музычны матэрыял, зрабілі прэзентацыю да свята.

 

За час мерапрыемства дзеці паказалі розныя творчыя нумары, падрыхтаваныя разам з настаўнікам беларускай мовы і літаратурыЖылянковай Аленай Уладзіміраўнайі настаўнікам музыкіСмірновай Вольгай Віктараўнай. Спявалі знаёмыя ўсім песні, расказвалі любімыя вершы, байкі, легенды. Для самых зацікаўленых былі прапанаваны народныя загадкі, пацешкі, прыказкі і прымаўкі. Дзеці з цікавасцю і задавальненнем адказвалі на пытаннівіктарыны, атрымлівалі салодкія прызы, дзяліліся ўражаннямі.

 

Разам са сваімі бацькамі навучэнцы ўдзельнічалі ў конкурсе «Лепшая беларуская страва». Пасля насычанай праграмы ўсе дзеці сабраліся за вялікім сталом, дзе кожны змог паспрабаваць нацыянальныя стравы беларусаў.

 

Дзякуючы такім мерапрыемствам, мы не толькі ўспамінаем свае карані, аддаем даніну павагі продкам, але і робім вялікі ўклад длявыхавання сапраўдных патрыётаў. Дзеці гуляюць у старыя для нас, але новыя для іх гульні, спазнаюць свет, адраджаюць традыцыі беларускага народа і тым самым уносяць вялікі ўклад у развіццё нашай краіны.

 

В. Смірнова,

настаўнік музыкі. 


Комментарии к статье


Имя:


Город:


Комментарий:

Внимание! Комментарий появится на сайте после прохождения модерации.


© Общество с ограниченной ответственностью "Газета "ВЕЧЕРНИЙ МОГИЛЕВ". УНП 700008922.
Юридический адрес: 212030, г. Могилев, ул. Первомайская, 89. Телефон 32-71-16.
Свидетельство о государственной регистрации № 800. Выдано Министерством информации Республики Беларусь 24.11.2009г.
Все права защищены. Использование информации допускается только со ссылкой на источник.

Создание сайта Yanina Protskaya