ЧАСТНЫЕ ОБЪЯВЛЕНИЯ
ДЕНЬ ЗА ДНЕМ
КУРСЫ ВАЛЮТ
"СЕЙЧАС СКАЖУ!"
РЕКОМЕНДУЕМ
ГАЗЕТА
ДЛЯ ДОМА, СЕМЬИ
И ЛИЧНО ДЛЯ ВАС

ЧИТАЙТЕ
в свежем выпуске
№ 19 за 10 октября, 2017 г.:

Нет осенней хандре!
Вопросы-ответы о пенсии.
Работы на даче в октябре.
Воспитание детей без крика.
Как расставаться красиво?
ПОЛЕЗНАЯ
ГАЗЕТА
О ЖИВОТНЫХ

ЧИТАЙТЕ
в свежем выпуске
№ 10, октябрь, 2017 г.:

Увеличиваем яйценоскость кур.
Всё о домашних индюках.
Составляем рацион для свиней.
Как собаки видят наш мир?
Определяем возраст кошки.
Радости и гадости нашего городка
Зверьё моё

ЧАРОЎНЫ СВЕТ
МАЛЕНСТВА

...Цягнік павольна рушыў з перону і пацягнуўся ў бок Асіповіч. Прамільгнулі шматпавярховыя будынкі горада, прыгарадныя, добра пастаўленыя хаты і за вокнамі паплылі палі, пералескі. Потым, недзе на палавіне дарогі, вакол чыгункі паўстаў густы лес. Зіма ўжо добра ўмацавалася на зямлі, скаваўшы рэчкі, сажалкі, балотцы празрыста-дымчатым ільдом з разнастайнымі карункамі, накінуўшы на плечы хвойкам і ялінкам белыя мяккія футрачкі.

 

Цягнік спыніўся на невялічкім прыпынку і хлопчык гадоў трох, які ехаў з бабуляй у другім вагоне, нецярпліва заёрзаў і запытаў:

 

— Бабуля, ці хутка мы прыедзем?

 

— Хутка, унучак. Будзе яшчэ адзін прыпынак — станцыя Друць, а потым наша — Мілое.

 

За вакном зноў замільгацелі засыпаныя снегам хвойкі, і хлопчык зачаравана глядзеў у вакно, уткнуўшы нос у шыбу. Дрэвы стаялі ўзбоч дарогі ў зімовым убранні і нібы віталі малога, запрашалі: “Калі ласка, хлопчык, калі ласка, вітаем цябе ў краіне белага хараства...”.

 

А вось за вакном паплылі магутныя яліны, на лапах у іх вялізнымі белымі шапкамі ляжаў снег. Хлопчык глядзеў на іх і яму здавалася, што гэта жывыя істоты, магутныя волаты-гаспадары лесу.

 

— Паглядзі, бабуля! Хто гэта, хто гэта? Во!Во! — запытаў хлопчык, паказваючы на елку, якая была большай за іншыя, і ў снегавым убранні была падобнай на вялізную чалавечую постаць.

 

— Гэта гаспадар зімовага лесу, Дзед Мароз. Гэта добры дзед, ён любіць маленькіх, а на Новы год кожнаму прыносіць падарунак.

 

— І мне, і мне прынясе?!

 

— А як жа, абавязкова, унучак. Вось прыедзем, схаджу ў лес і прынясу табе ёлачку. Потым мы з табой упрыгожым яе цацкамі і цукеркамі. А ў навагоднюю ноч прыйдзе Дзед Мароз. Ён прынясе і пакладзе пад ёлачку падарунак табе.

 

Цягнік падыходзіў да станцыі і маленькі чалавечак палапацеў за бабуляй да дзвярэй. Ягоныя вачаняты свяціліся захапленнем. Колькі цікавага, аказваецца, чакае ў бабулі ў вёсцы!..

 

Юрась ПІВУНОЎ. 


Комментарии к статье


Имя:


Город:


Комментарий:

Внимание! Комментарий появится на сайте после прохождения модерации.


© Общество с ограниченной ответственностью "Газета "ВЕЧЕРНИЙ МОГИЛЕВ". УНП 700008922.
Юридический адрес: 212030, г. Могилев, ул. Первомайская, 89. Телефон 32-71-16.
Свидетельство о государственной регистрации № 800. Выдано Министерством информации Республики Беларусь 24.11.2009г.
Все права защищены. Использование информации допускается только со ссылкой на источник.

Создание сайта Yanina Protskaya