ЧАСТНЫЕ ОБЪЯВЛЕНИЯ
ДЕНЬ ЗА ДНЕМ
КУРСЫ ВАЛЮТ
"СЕЙЧАС СКАЖУ!"
РЕКОМЕНДУЕМ
ГАЗЕТА
ДЛЯ ДОМА, СЕМЬИ
И ЛИЧНО ДЛЯ ВАС

ЧИТАЙТЕ
в свежем выпуске
№ 12 за 20 июня 2017 г.:

ЭКГ многое не показывает?
Что не говорят пьяному мужу?
Как сделать пасту Амосова?
Выбираем кровать в детскую.
Какие цветы не надо нюхать?
ПОЛЕЗНАЯ
ГАЗЕТА
О ЖИВОТНЫХ

ЧИТАЙТЕ
в свежем выпуске
№ 6, июнь, 2017 г.:

Чем нельзя кормить пернатых?
Как определить возраст кур?
Если у собаки текут слюни...
Кошка обдирает обои?
Сколько молока даст коза?
Радости и гадости нашего городка
Зверьё моё

ПІСЬМЕННІКІ МАГІЛЁЎШЧЫНЫ
АБРАЛІ НОВАГА СТАРШЫНЮ

Прайшоў справаздачна-выбарчы сход Магілёўскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” з удзелам начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі абласнога выканаўчага камітэта Андрэя КУНЦЭВІЧА. Аб праробленай за пяць гадоў рабоце, творчых набытках рэгіянальнай пісьменніцкай арганізацыі, у якую ўваходзяць 33 паэты, празаікі, публіцысты, літаратурныя крытыкі і драматургі, дакладваў яе старшыня Уладзімір ДУКТАЎ. Але з самага пачатку ўдзельнікі сходу ўшанавалі хвілінаю маўчання памяць 7 пайшоўшых за гэты час з жыцця творцаў.

 

Кіраўнік аддзялення напомніў таксама аб прыняцці ў Саюз пісьменнікаў 10 новых членаў, сярод якіх ёсць і моладзь. Вольга БЯЛОВА, да прыкладу, якая плённа працуе ў драматургіі.

 

За прайшоўшыя пяць гадоў пасля мінулага такога сходу пісьменнікі аддзялення выдалі болей 80 кніг розных жанраў, 5 альманахаў. Былі адзначаны асаблівыя поспехі Мікалая БАРЫСЕНКІ, які ў 2013 годзе атрымаў літаратурную прэмію “Залаты Купідон”, а сёлета стаў першым на Магілёўшчыне лаўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі, якую яму ўручыў на свяце Дня беларускага пісьменства ў горадзе Рагачове старшыня СП Беларусі Мікалай ЧАРГІНЕЦ , аб чым тады паведамілі вядучыя друкаваныя і электронныя СМІ краіны.

 

Прамоўца казаў таксама аб творчых сустрэчах пісьменнікаў з працоўнымі калектывамі, са школьнікамі і студэнтамі, аб іхнім актыўным удзеле ў рэспубліканскай акцыі “Лета з добрай кнігай”, умацаванні творчых сувязяў са Смаленскім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Расійскай Фэдэрацыі, дэлегацыя якога прыехала ў Магілёў на штогадовыя традыцыйныя Сіманаўскія чытанні.

 

Дакладчыка дапоўнілі выступіўшыя пісьменнікі Мікола Давідовіч, Міхась Уласенка, Мікола Салаўцоў, Уладзіслаў Кавалёў, Аляксандр Церахаў, Сяргей Рынкевіч, Віктар Арцем’еў, Мікола Падабед, Мікола Барысенка, Алесь Казека і аўтар гэтых радкоў. Яны акцэнтавалі ўвагу больш на недахопах  у дзейнасці творчай абласной арганізацыі, чым на яе добрых пачынаннях, пачутых ужо ў справаздачы. А недахопы гэтыя тычыліся недастатковай работы кіраўніцтва аддзялення, слабых сувязяў з іншымі грамадскімі арганізацыямі, у першую чаргу з шырока вядомай ГА “Белая Русь”, з аддзяленнямі суседніх абласцей СП Расіі, а не толькі са Смаленскім, амаладжэння радоў нашай абласной пісьменніцкай арганізацыі.

 

Паэт Мікола САЛАЎЦОЎ з Чавусаў абурана казаў аб тым, што хутка спаўняецца тры гады, як рукапісы дзвюх ягоных вершаваных кніжак для дзяцей, даўно ўключаных у планы сталічных выдавецтваў “Мастацкая літаратура” і “Народная асвета”, пыляцца на іхніх паліцах. На вусныя звароты аўтара там слушна ніхто не рэагуе. Няма дапамогі і з боку абласнога аддзялення.

 

Падключыцца да вырашэння “пытання з барадою” паабяцаў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магаблвыканкама Андрэй Кунцэвіч, які ў сваім праграмным выступленні нацэліў творцаў рэгіёна на зладжаную сумесную работу, іх актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, якое падкажа новыя тэмы і сюжэты для новых твораў.

 

Арганізоўваць жа творчы працэс у патрэбным накірунку будзе новы старшыня абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Алесь КАЗЕКА, выбраны тайным галасаваннем.

 

Мікола ЛЕЎЧАНКА.

 

Ад рэдакцыі. На сходзе ўручылі медаль ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” дырэктару кампаніі “БАРРО” з горада Бабруйска Васілю БАРАНЧУКУ “За вялікі ўклад у літаратуру”. Віншуем!


Комментарии к статье


Имя:


Город:


Комментарий:

Внимание! Комментарий появится на сайте после прохождения модерации.


© Общество с ограниченной ответственностью "Газета "ВЕЧЕРНИЙ МОГИЛЕВ". УНП 700008922.
Юридический адрес: 212030, г. Могилев, ул. Первомайская, 89. Телефон 32-71-16.
Свидетельство о государственной регистрации № 800. Выдано Министерством информации Республики Беларусь 24.11.2009г.
Все права защищены. Использование информации допускается только со ссылкой на источник.

Создание сайта Yanina Protskaya