ЧАСТНЫЕ ОБЪЯВЛЕНИЯ
ДЕНЬ ЗА ДНЕМ
КУРСЫ ВАЛЮТ
"СЕЙЧАС СКАЖУ!"
РЕКОМЕНДУЕМ
ГАЗЕТА
ДЛЯ ДОМА, СЕМЬИ
И ЛИЧНО ДЛЯ ВАС

ЧИТАЙТЕ
в свежем выпуске
№ 12 за 20 июня 2017 г.:

ЭКГ многое не показывает?
Что не говорят пьяному мужу?
Как сделать пасту Амосова?
Выбираем кровать в детскую.
Какие цветы не надо нюхать?
ПОЛЕЗНАЯ
ГАЗЕТА
О ЖИВОТНЫХ

ЧИТАЙТЕ
в свежем выпуске
№ 6, июнь, 2017 г.:

Чем нельзя кормить пернатых?
Как определить возраст кур?
Если у собаки текут слюни...
Кошка обдирает обои?
Сколько молока даст коза?
Радости и гадости нашего городка
Зверьё моё

РАДЗІМЫ СВЕТЛАЙ
ХАРАСТВО

У Быхаўскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылася персанальная выстава работ члена Саюза мастакоў Беларусі, выкладчыка жывапісу Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа  Міхася ГАЎРЫЛЕНКІ . Гэты вядомы ў нашай краіне і за яе межамі творца прымеркаваў знакавую для яго падзею да свайго 60-гадовага юбілею.

 

Па ўласнаму прызнанню майстра пэндзаля, ён мог бы наладзіць такое мерапрыемства ў сталіцы, дзе завіталі б тысячы жыхароў і гасцей вялікага горада, але жаданне зрабіць гэта ў правінцыяльным Быхаве перамагло. І не выпадкова, паколькі Быхаўшчына — малая радзіма Міхася Міхайлавіча. Тут, у лясной вёсцы Дунаёк, ён нарадзіўся і вырас, адсюль пайшоў у самастойнае жыццё. Да таго ж гэта яшчэ і першая такая творчая выстава палотнаў для сваіх землякоў.

 

Распачынаецца яна з партрэтаў маці Ніны Карпаўны і бацькі Міхася Мікітавіча, які вельмі добра маляваў і свой талент перадаў сыну. Бацькаў партрэт, дарэчы, удзячны сын намаляваў алоўкам і вугалем. Партрэт маці, усе астатнія палотны — алеем. У асноўным гэта пейзажы роднай беларускай прыроды, убачаныя ў розных кутках Бацькаўшчыны.

 

Карціна “Прадчуванне вясны”, да прыкладу, напісана яшчэ ў 2004 годзе, а яе краявід заўважаны на мяжы Гомельскай вобласці з Украінаю; карціна “Першы снег” адлюстроўвае пачатак зімы на Міншчыне, у пойме ракі Пціч; карціна “Красавік” — ажываючую прыроду на стыку Быхаўскага і Кіраўскага раёнаў Магілёўшчыны.

 

Асабліва ўражвае карціна “Апошні яблык”, на якой бачна зламаная шквалістым ветрам старая яблыня. Зламаная так, што ёй ужо болей не пладаносіць. Але на адной доўгай і тонкай галінцы, быццам на нітцы, звісае чырванаваты спелы яблык, які хутка ўпадзе на зямлю і неўзабаве згніе. Толькі застанецца яго насенне, якое вясною прарасце, дасць парасткі. Не ўсе яны, вядома, выжывуць, ды нават калі застанецца адзін, то жыццё перамагло стыхію. Яно працягваецца! Такую філасофскую выснову зрабіў асабіста я, аб чым сказаў мастаку. 

 

Быхаўчане маюць магчымасць знаёміцца з творчасцю свайго земляка-жывапісца да канца лістапада. Маэстра ўдзячны начальніку аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Быхаўскага райвыканкама Раману МЕЛЬНІКАВУ, дырэктару СЗАТ “Белатміт” і дэпутату Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Барысу ЦЫПОРЫНУ за дастаўку сюды больш двух дзесяткаў яго карцін. І паабяцаў на закрыцці сваёй юбілейнай выставы падарыць музею напісаны ім партрэт вядомага старажытнага асветніка і друкара Спірыдона Собаля, чыё імя носіць Магілёўская абласная друкарня.

 

Мікола Леўчанка.


Комментарии к статье


Имя:


Город:


Комментарий:

Внимание! Комментарий появится на сайте после прохождения модерации.


© Общество с ограниченной ответственностью "Газета "ВЕЧЕРНИЙ МОГИЛЕВ". УНП 700008922.
Юридический адрес: 212030, г. Могилев, ул. Первомайская, 89. Телефон 32-71-16.
Свидетельство о государственной регистрации № 800. Выдано Министерством информации Республики Беларусь 24.11.2009г.
Все права защищены. Использование информации допускается только со ссылкой на источник.

Создание сайта Yanina Protskaya