ЧАСТНЫЕ ОБЪЯВЛЕНИЯ
ДЕНЬ ЗА ДНЕМ
КУРСЫ ВАЛЮТ
"СЕЙЧАС СКАЖУ!"
РЕКОМЕНДУЕМ
ГАЗЕТА
ДЛЯ ДОМА, СЕМЬИ
И ЛИЧНО ДЛЯ ВАС

ЧИТАЙТЕ
в свежем выпуске
№ 23 за 12 декабря, 2017 г.:

Как стать успешным?
Правда и мифы о простуде.
Как поститься ...зрением?
Правильное питание зимой.
Что делать на даче в декабре?
ПОЛЕЗНАЯ
ГАЗЕТА
О ЖИВОТНЫХ

ЧИТАЙТЕ
в свежем выпуске
№ 12, декабрь, 2017 г.:

Влияние на клёв фаз луны.
Ферма на пороге зимы.
Сохраните кур в холода.
Зачем пчёлы собирают мёд?
Гороскоп-2018.
Такие мысли...

* * * Не нужно додумывать слишком много. Так вы создаете проблемы, которых изначально не было. Фридрих Ницше.

* * * Жить так, как вы хотите, — это не эгоизм. Эгоизм — это когда другие должны думать и жить так, как вы хотите. Оскар Уайльд.

* * * Когда глаза устремлены в небо, в них отражается небо. Когда смотрят на болото — отражается болото. Наш выбор в том, куда глаза обратить. Д. Емец.

* * * Когда человек не знает, к какой пристани он держит путь, для него ни один ветер не будет попутным. Луций Анней Сенека.

* * * То, что Вы можете воспринимать спокойно, больше не управляет Вами. Конфуций.

* * * Давно уже отмечено умными людьми, что счастье — как здоровье: когда оно налицо, его не замечаешь. Но когда пройдут годы, — как вспоминаешь о счастье, о, как вспоминаешь! Михаил Булгаков.

* * * Реклама — средство заставить людей нуждаться в том, о чем они раньше не слыхали. Мартти Ларни.

* * * Жизнь любого занята завтрашним днем. Люди не живут, а собираются жить. Сенека (младший).

* * * Когда одна дверь счастья закрывается, открывается другая; но мы часто не замечаем ее, уставившись взглядом в закрытую дверь. Хелен Келлер.

ЧАМУ МІЗАРНЕЕ
БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА?

 

У гэтым, 2016, годзе у мінскім выдавецтве “Харвест” выйшла новая кніга прозы старшыні Магілёўскага аддзялення “Саюза пісьменнікау Беларусі”  Уладзіміра ДУКТАВА “Апёк”. Яна выдадзена у цвёрдай вокладцы у серыі “Бібліятэка Саюза пісьменнікау Беларусі” тыражом тысячу асобнікаў.

 

Сюжэт апавядання “Апёк”, якое і дало назву кнізе, наступны:

 

Міхась Пятровіч, “малады ваенны пенсіянер”, хоча купіць дачу у Арцёма Шчарбіны, які і вядзе аповед ад першай асобы.  На святкаванні 50-годдзя свайго старэйшага брата Кастуся Міхась Пятровіч “урачыста абвясціў пра свой намер падарыць яму дачу побач з роднай вёскай… Усе ў далоні было запляскалі, а Косцік на падпітку даў каманду “адставіць”, маўляў, што ён не жабрак і міласціну не прыме ад мяне”.  Па дарозе на дачу Міхась Пятровіч паказвае  Арцёму і невялічкую пляму на лбе  ад апёку.  У шэсць год ён скруціў і  закурыў цыгарку, якая “схапілася полымем і падпаліла мне чуб”. Брат Кастусь, які прыйшоў са школы, “пачаў тушыць мой чуб, прыціскаючы партфелем мае валасы да ілба”.

 

Здаецца, старэйшы брат у гэтым выпадку зрабіў усё, што мог, але чамусьці аўтар дае зразумець  чытачу, што  з-за гэтага паміж братамі прабегла кошка.

 

Пасля агляду дачы Міхась Пятровіч кажа Шчарбіне: “Сазванюся з Кастусём і, калі ён папросіць у мяне прабачэння за свае абразлівыя словы і ўчынак на ягоным юбілеі, дык я набуду гэту дачу яму ў падарунак на наступным тыдні”.  Чаму  аўтар убачыў абразу  ў адмове Кастуся прыняць падарунак,  зразумець цяжка.  Акрамя таго, У. Дуктаў, мусіць, забыўся, што  з тэксту яго апавядання мы ведаем: у Міхася Пятровіча двое сыноў, усе яны разам з бацькам займаюцца бізнесам, але хутчэй за ўсё няўдала, таму што ў яго нават  няма грошай, каб купіць пуцёўку ў санаторый. А тут дача!

 

І яшчэ,  спецыяльна для пісьменніка. Як вынікае з тэксту,  Міхасю Пятровічу 47 год, ён палкоўнік запасу.  Але  вайскоўцы ў такім званні з 1967 года і  па цяперашні час атрымліваюць    пенсію толькі тады,  калі ім спаўняецца  50 год. 

 

У той жа  час  Кастусь разам з жонкай працуюць у ВНУ, яны кандыдаты навук, дзяцей няма.  Старэйшы брат можа і  правільна робіць, што не хоча такога падарунка ад малодшага брата. Канфлікт аўтарам надуманы, а не ўзяты з нашага жыцця.   Дарэчы, хай пакажа нам Дуктаў  таго чалавека, які сёння адмовіўся ад падарунка, той жа дачы?

 

Жыццё было і застаецца галоўным прадметам літаратуры. А гэта немагчыма зрабіць, калі ты не ведаеш умоў жыцця людзей, тых дробязей, з якіх яно і складаецца.

 

У Дуктава ж герой апавядання “Дзякуй і даруй” не служыў сапёрам, а прайшоў “два гады сапёрскай службы”, каханы гераінь “Саперніцы” асуджаны яшчэ  да Вялі-кай Айчыннай вайны,  гіне у “штрафным батальёне… на Нямеччыне ў сорак пятым”. Па Дуктаву выходзіць, што  з зэкаў  у  ГУЛАГу рыхтавалі афіцэрскія кадры для Чырвонай арміі, таму што па  загаду наркома абароны  І. Сталіна  штрафныя батальёны фармаваліся толькі з ваеннаслужачых,  афіцэраў, асуджаных трыбуналам. 

 

Уладзімір Дуктаў пачаў рэгулярна выдаваць кнігі практычна з таго часу,  як стаў у 1994 г.  старшынёй Магілёўскага аддзялення Саюза пісьменнікау Беларусі.  

 

У 1993 годзе у Мінску спачатку ў выдавецтве “Полымя” выйшла кніга “Дзякуй і даруй”, а затым  у 1997 годзе   “Мастацкая літаратура” выпусціла кнігу прозы “Трэцяя асоба”.  У Магілёўскай аблдрукарні ў 1998 годзе надрукаваны “Смешкі-пацешкі”, а ў 2005-м – “Кніжнік”.

 

На першы погляд, можна зрабіць выснову: аўтар самааддана  працуе на ніве нашай беларускай літаратуры, стварае сучасныя творы пра нашага сучасніка і яго жыццё-быццё.  Але калі я стаў чытаць гэтыя кнігі, то ўбачыў, што адны і тыя апавяданні  качуюць з кнігі ў кнігу.

 

Так, у кнігу  “Дзякуй і даруй” Дуктаў уключыу 19 сваіх апавяданняў, затым яны, за выключэннем аднаго, былі змешчаны ў “Трэцяй асобе”, праўда, трошкі дабаўлена і новых. Ну, а затым усе яны ўвайшлі ў кнігу  “Апёк”, выдадзеную  ў гэтым годзе.  Акрамя таго,  апавяданне “Апёк” друкавалася  ў зборніку “Прыдняпроўе – маё натхненне”, Магілёў, 2009 г., а таксама ў часопісе “Полымя”, №6, 2012 г.

 

Новая кніга Дуктава “Апёк” каштавала беларускаму падаткаплацельшчыку каля 50 млн. недэнамінаваных рублёў.  Навошта гэта было рабіць?

 

Напрыклад, я ўзяў на абанеменце Магілёўскай аблбібліятэкі кнігу “Трэцяя асоба”, нумар АБ53950. Аказалася, што да мяне за дваццаць год  яе ніхто ні разу не ўзяў пачытаць.  Знутры  вокладкі наклеены  два кантрольныя квіткі  тэрміну  звароту: адзін, першы, наклеяны 20 год таму, чысты, на цяперашнім толькі нумар майго білета чытача.

 

Таксама,  як апавяданні пераходзяць з кнігі ў кнігу, так робіць аўтар  і з  мініяцюрамі і афарызмамі.  Прывяду пару з іх даслоўна, каб кожнаму было зразумела.

 

—  “Гасцінная цешча”: “Чуў, ты ездзіў да цешчы ў госці. Як сустрэла? Як заўжды: зяць на парог – цешча у сенцы па яйкі”.

 

—  “Вайскоўцы”: “Калона спынілася на краю сяла. З пярэдняй  аўтамашыны выскачыў афіцэр.  – Карту дастае, – заўважаюць вяскоўцы, — зараз пра дарогу пытацца будзе”.

 

Першы анекдот (у газетных рубрыках часцей  іх так называюць) на Магілёўшчыне вельмі распаўсюджаны, другі я чуў яшчэ пад час службы у войску, ў пачатку 1970-х гадоў. Але пры чым тут Дуктаў?

 

Можа таму і напісаў  паэт, член Магілёўскага аддзялення СПБ Міхаіл Уласенка, бачачы усё гэта, у зборніку “Прыдняпроўе – край талентаў” (Магілёў, 2014 г.).                  

Не мудри, не тисни

Клетки  стволовые –

Не найдёшь ты мыслей,

Сказанных впервые.

 

Няпростае сёння ў нас жыццё, неспакойна ў свеце, хапае і ўнутраных праблем, асабліва, сярод моладзі.  Хапае тэм і сюжэтаў і для шматграннага талента Ула-дзіміра Дуктава – апавядальніка, сатырыка і гумарыста. 

 

М. РЫСЬКОЎ,

чытач,

г. Магілёў.



Комментарии к статье


Имя:


Город:


Комментарий:

Внимание! Комментарий появится на сайте после прохождения модерации.


© Общество с ограниченной ответственностью "Газета "ВЕЧЕРНИЙ МОГИЛЕВ". УНП 700008922.
Юридический адрес: 212030, г. Могилев, ул. Первомайская, 89. Телефон 32-71-16.
Свидетельство о государственной регистрации № 800. Выдано Министерством информации Республики Беларусь 24.11.2009г.
Все права защищены. Использование информации допускается только со ссылкой на источник.

Создание сайта Yanina Protskaya